3 траўня 2024, Пятніца, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Горадні ў Вільню пусцяць новы цягнік

2
З Горадні ў Вільню пусцяць новы цягнік

Беларуская чыгунка з 13 снежня ўводзіць новы графік руху пасажырскіх цягнікоў.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам першы намеснік начальніка пасажырскай службы прадпрыемства Андрэй Кашко, піша «Брэсцкі кур’ер».

Беларускай чыгункай у міжнародных стасунках у графіку на 2015-2016 гады прадугледжанае сталае курсаванне 30 пар пасажырскіх цягнікоў фармавання БЧ.

У новым графіку прадугледжанае курсаванне новых цягнікоў №284/283 Баранавічы-Херсон і №816/815 Горадня-Вільня.

Таксама захаваныя ў асобныя перыяды папулярныя цягнікі ў стасунках з Расейскай Федэрацыяй - №50/49 Берасце-Санкт-Пецярбург, №78/77 Горадня-Масква, №132/131 Берасце-Масква. Гэтыя цягнікі будуць курсаваць з 24 снежня 2015 года да 11 студзеня 2016 года, з 4 сакавіка да 9 сакавіка 2016 года, з 21 сакавіка да 4 красавіка 2016 года, з 29 красавіка да 10 траўня 2016 года, з 1 чэрвеня да 15 верасня 2016 г і з 24 кастрычніка да 9 лістапада 2016 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках