3 траўня 2024, Пятніца, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даля Грыбаўскайтэ: Санкцыі ў дачыненні да агрэсара павінны прадаўжацца

Даля Грыбаўскайтэ: Санкцыі ў дачыненні да агрэсара павінны прадаўжацца
Фота: DELFI

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ ў аўторак сустрэлася з прыбылым у Літву з працоўным візітам прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

У час сустрэчы палітык падверг крытыцы Расею, выказаўшыся за падаўжэнне санкцый.

"Крохкае замірэнне ва Украіне - не мір. Пагадненне аб спыненні агню стала парушаецца, не адведзеная цяжкая вайсковая тэхніка, не адноўлены кантроль над межамі Украіны. Расея па-ранейшаму прадаўжае таптаць міжнароднае права ва Украіне, а дэманстраваная ёю барацьба з тэрарызмам - мала пераканаўчая. За гэта мы не можам плаціць бяспекай Еўропы і Украіны", - сказала Грыбаўскайтэ, піша ru.delfi.lt.

Кіраўнікі дзяржаў старшынствавалі на восьмым пасяджэнні Рады прэзідэнтаў Літвы і Украіны, на якім абмяркоўваліся становішча з бяспекай ва Украіне, правядзенне ў жыццё менскіх пагадненняў, важныя прававыя і эканамічныя рэформы, якія праводзяцца ва Украіне. Грыбаўскайтэ падкрэсліла, што Літва і ўся Еўропа цвёрда падтрымліваюць украінцаў, якія абараняюць сваю свабоду і якія ствараюць празрыстую і адкрытую дзяржаву.

"Санкцыі ў дачыненні да агрэсара павінны прадаўжацца, пакуль не будуць цалкам праведзеныя ў жыццё менскія пагадненні", - гаворыцца ў паведамленні.

У ім таксама адзначаецца, што Літва паслядоўна падтрымлівае еўрапейскі выбар жыхароў Украіны і імкненне гэтай краіны забяспечыць сабе бязвізавы рэжым з краінамі - чальцамі Еўразвязу (ЕЗ). Акрамя таго, падкрэсліваецца, што дамова аб свабодным гандлі паміж Украінай і ЕЗ павінна быць рэалізаваная неадкладна і без новых умоў. Да ўваходжання гэтага пагаднення ў дзеянне застаўся месяц.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках