3 траўня 2024, Пятніца, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэнюк: На ўсе пастановы Расеі Украіна будзе рэагаваць люстранымі санкцыямі

5
Яцэнюк: На ўсе пастановы Расеі Украіна будзе рэагаваць люстранымі санкцыямі
Арсень Яцэнюк
ФОТА: KMU.GOV.UA

Украінскі ўрад унясе ў парламент законапраект, які дазволіць уводзіць люстраныя санкцыі ў дачыненні да кожнай дзяржавы, у тым ліку, Расеі.

Пра гэта на пасяджэнні ўрада заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцэнюк, паведамляе карэспандэнт выдання "Гордан".

"На кожную расейскую пастанову ўкраінскі ўрад будзе рэагаваць люстранымі санкцыямі", - падкрэсліў прэм'ер.

З ягоных слоў, гэта дасць магчымасць ураду неадкладна пасля ўвядзення гандлёвых санкцый з боку РФ прыняць аналагічную люстраную пастанову ўкраінскаму боку.

Прэм'ер нагадаў, што шкода ад увядзення Расеяй эмбарга да Украіны ацэньваецца ў $ 600 млн.

У кастрычніку прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Расея з 1 студзеня 2016 года ўводзіць эканамічныя санкцыі супраць Украіны і робіць больш жорсткай мытную абарону. У лістападзе расейскі міністр эканамічнага развіцця Аляксей Улюкаеў пацвердзіў, што ў адказ на ўкраінскія санкцыі РФ уводзіць харчовае эмбарга. Паводле ягоных слоў, яно паслужыць абаронай расейскага рынку ад тавараў з трэціх краін пасля ўвядзення ў дзеянне зоны свабоднага гандлю паміж Украінай і ЕЗ.

У Міністэрстве аграрнай палітыкі і харчавання Украіны мяркуюць, што краіна гатовая да ўвядзення эмбарга, і ўкраінскія сельгасвытворцы ад яго не панясуць страты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках