3 траўня 2024, Пятніца, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Шчурко: Трэба сыходзіць з дзіўнага чэмпіянату КХЛ і засноўваць Еўралігу

28
Сяргей Шчурко: Трэба сыходзіць з дзіўнага чэмпіянату КХЛ і засноўваць Еўралігу

Беларусі неабходна не ўдзельнічаць у чужым «свяце жыцця», а гуляць у добрым міжнародным турніры.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Белгазеце» заявіў журналіст і спартовы мэнэджар Сяргей Шчурко. Ён прапанаваў менскаму «Дынама» сысці з дзіўнага чэмпіянату КХЛ, а Беларусі - стаць заснавальніцай еўрапейскай хакейнай лігі.

«Дынама» вымушанае гуляць паводле чужых правілаў для таго, каб канкураваць з расейскімі камандамі, адзначыў Сяргей Шчурко. - І наша бяда ў тым, што ў нас няма альтэрнатывы гэтаму, хоць я мяркую, што Беларусь павінна быць сярод заснавальц нармальнай еўрапейскай хакейнай лігі. Гэта дазволіла б нам спакойна сысці з гэтага трохі дзіўнага расейскага чэмпіянату, каб удзельнічаць не ў чужым «свяце жыцця», а гуляць у добрым міжнародным турніры. І ў мяне ёсць цвёрдае перакананне, што ў нас гэтымі пытаннямі можа займацца Уладзімір Беражкоў, які з'яўляецца адным з найлепшых хакейных мэнэджараў, а цяпер знаходзіцца ў следчым ізалятары».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках