3 траўня 2024, Пятніца, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Улюкаеў: У расейцаў будуць праблемы з гароднінай і садавінай

10
Аляксей Улюкаеў: У расейцаў будуць праблемы з гароднінай і садавінай

Асабліва востра расейцы адчуюць недахоп цытрусавых і памідораў.

Кіраўнік Мінэканамразвіцця Расеі Аляксей Улюкаеў прызнаў, што на замяшчэнне паставак з Турцыі спатрэбіцца час.

«Гэта запатрабуе часу, таму нельга выключыць нейкіх кароткачасовых збояў», - сказаў Аляксей Улюкаеў у інтэрв'ю тэлеканалу «Расея 24».

Найбольш востра паўстане пытанне з замяшчэннем цытрын і іншых цытрусавых, а таксама памідораў, у агульным аб'ёме імпарту якіх доля турэцкіх пастаўшчыкоў асабліва вялікая.

Раней сёння рэтэйлер «Дыксі» паведаміў аб магчымасці падвышэння коштаў у сувязі з замяшчэннем турэцкіх прадуктаў (на долю Турцыі дагэтуль прыходзілася да 50% усіх цытрусаў, якія трапляюць на прылаўкі «Дыксі», і да 40% гародніны). Замяшчаць турэцкія гародніну і садавіну «Дыксі» збіраецца за кошт пашырэння паставак з Егіпта, Марока, Ізраіля, Пакістана, ПАР, Аргенціны і Перу, аднак наладжванне супрацоўніцтва з імі запатрабуе дадатковых намаганняў.

Нагадаем, што турэцкія ВПС збілі 24 лістапада расейскі бамбавік, які парушыў дзяржаўную мяжу Турцыі.

На адказ прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 28 лістапада падпісаў указ аб санкцыях у дачыненні да Турцыі.

Санкцыі, у ліку іншага, забараняюць імпарт шэрагу катэгорый прадуктаў з Турцыі.

Учора ўрад РФ апублікаваў пералік прадуктаў, забароненых да ўвозу ў РФ з Турцыі. У спіс забароненай да ўвозу ў РФ турэцкай прадукцыі, апублікаваны 1 снежня, увайшлі, у асноўным, гародніна і садавіна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках