3 траўня 2024, Пятніца, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Фота на памяць»: беларус стварыў праект аб загінулых байцах АТО

9

Беларускі фатограф Аляксандр Васюковіч, які працаваў на ўсходзе Украіны, прадэманстраваў свой новы праект пра вайну.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Праект уяўляе сабой здымкі жаўнераў, якія загінулі ў час вайны на Данбасе. Фота былі зробленыя яшчэ ў той час, калі яны былі жывыя.

«Пры асвятленні канфлікту ва Усходняй Украіне я зрабіў шмат здымкаў, - распавядае Аляксандр Васюковіч. - Жаўнеры прасілі мяне сфатаграфаваць іх і даслаць фота ім самім або іх сваякам, сябрам, жонкам. Цяпер, пра паўтара гады, я праверыў, што здарылася з людзьмі на гэтых здымках.

Звесткі аб колькасці загінулых на гэтай вайне не моцна ўражваюць. Але калі вы бачыце твар загінулага, ведаеце месца, дзе ён быў забіты, тады вы пачынаеце адчуваць па-іншаму.

Не мае значэння, за які з бакоў ваяваў жаўнер. Не мае значэння, ідзе гаворка аб гэтай вайне ці аб якой-небудзь іншай. Гэтая гісторыя паўтараецца кожны раз. Войны прыносяць толькі смерць, разбурэнне і нянавісць».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках