3 траўня 2024, Пятніца, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сакрэтны рапарт NATO: Сітуацыі на Балтыцы «вельмі нестабільная»

Сакрэтны рапарт NATO: Сітуацыі на Балтыцы «вельмі нестабільная»

Фінляндыя і Швэцыя ўдзельнічалі ў складанні рапарта NATO аб бяспецы ў Балтыйскім рэгіёне.

У сакрэтным дакуменце гаворыцца, прынамсі, што сітуацыя ў рэгіёне «вельмі нестабільная», паведамляе Yle са спасылкай на інфармацыю газеты Helsingin Sanomat.

Як вядома, Фінляндыя і Швэцыя не з'яўляюцца чальцамі блока NATO, піша «Еўрапейская праўда».

Выданне адзначае, што ўдзел краін, якія не ўваходзяць у паўночнаатлантычны вайсковы альянс, у складанні рапарта з'яўляецца прыкладам новага палітычнага супрацоўніцтва, пра які ішла гаворка на леташнім саміце NATO з удзелам Фінляндыі і Швэцыі.

Зрэшты, міністр замежных спраў Ціма Сойні не бачыць у такім супрацоўніцтве «нічога выключнага».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках