3 траўня 2024, Пятніца, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя знайшла альтэрнатыву газу з РФ у Катары

5
Турцыя знайшла альтэрнатыву газу з РФ у Катары

Турцыя мае намер на доўгатэрміновай перспектыве імпартаваць з Катара звадкаваны газ.

Турэцкая дзяржкарпарацыя BOTAŞ папярэдне дамовілася з Нацыянальнай нафтавай кампаніяй Катара аб куплі звадкаванага прыроднага газу на доўгатэрміновую перспектыву. Пра гэта паведамляе korrespondent.net са спасылкай на турэцкую газету Daily Sabah.

Як удакладняе агенцтва Анадолу, раней імпарт ЗПГ з гэтай краіны ажыццяўляўся на аснове кароткатэрміновых пагадненняў. Мемарандум падпісаны падчас візіту ў Катар прэзідэнта Турцыі Раджэпа Таіп Эрдагана. Паводле інфармацыі агенцтва, стораны пачалі падрыхтоўку дамовы, якая будзе падпісаная ў хуткім часе.

Дамоўленасць дасягнутая на фоне нявызначанасці з пастаўкамі расейскага газу ў Турцыю. Масква пакуль не казала аб якіх-небудзь канкрэтных дзеяннях, якія тычацца праекта Турэцкая плынь, а таксама аб спыненні паставак газу Анкары.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках