3 траўня 2024, Пятніца, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ будзе рыхтавацца да матчу з «Ромай» у Італіі

3
БАТЭ будзе рыхтавацца да матчу з «Ромай» у Італіі

У Рым каманда ў складзе 26 гульцоў адправілася 2 снежня.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе клуба.

Сёння аб 11.15 "жоўта-сінія" з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" узялі курс на сталіцу Італіі, дзе правядуць міні-збор напярэдадні сустрэчы 6-га тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў-2015/16 з "Ромай". Гэтая гульня адбудзецца ў сераду, 9 снежня, у Рыме, на "Стад Алімпіка", і пачнецца а 20.45 паводле мясцовага часу (22.45 паводле беларускага).

Пад кіраўніцтвам Аляксандра Ермаковіча будуць працаваць 26 футбалістаў:

брамнікі - Арцём Сарока, Сяргей Чэрнік, Антон Чычкан;

абаронцы - Максім Валадзько, Віталь Гайдучык, Каспар Дубра, Максім Жаўнерчык, Філіп Младэнавіч, Неманье Мілунавіч, Дзяніс Палякоў;

паўабаронцы - Ілля Алексіевіч, Дзмітрый Бага, Аляксандр Валадзько, Аляксандр Глеб, Аляксандр Карніцкі, Дзмітрый Ліхтаровіч, Неманье Нікаліч, Эдгар Аляхновіч, Ігар Стасевіч, Аляксей Рыас, Яўген Яблонскі;

нападнікі - Міхаіл Гардзяйчук, Аляксандар Еўтыч, Дзмітрый Мазалеўскі, Віталь Радзівонаў, Мікалай Сігневіч.

Па прылёце наша каманда размесціцца ў гатэлі "Mancini Park", на тэрыторыі якога і будзе трэнавацца ў аднаразовым рэжыме.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках