3 траўня 2024, Пятніца, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Пентагона: Дзеянні Расеі ў Сірыі - рух назад

3
Кіраўнік Пентагона: Дзеянні Расеі ў Сірыі - рух назад

Расея дэкларавала, што будзе ваяваць з ІД і ўдзельнічаць у пераходным працэсе, але гэта не тое, чым яна займаецца.

Міністр абароны ЗША Эштан Картэр раскрытыкаваў ролю Расеі ў Сірыі, назваўшы яе "рухам назад", але пры гэтым дадаў, што ЗША гатовыя працаваць з Масквой у пытаннях, што маюць узаемную цікавасць, паведамляе расейская рэдакцыя "Голас Амерыкі".

Падчас дыскусіі ў Гарвардскім Інстытуце палітыкі ў Кэмбрыджы, штат Масачусэтс, Картэр заявіў, што дзеянні Расеі ў Сірыі не толькі "памылковыя, але і з'яўляюцца рухам назад".

"Яны казалі, што прыйшлі ваяваць з ІДІЛ і ўдзельнічаць у палітычным пераходным працэсе, але гэта не тое, чым яны займаюцца, - прадоўжыў Картэр. - Яны падтрымліваюць Асада, замест таго, каб яго скінуць. Хоць яны маглі гэтаму паспрыяць, бо, відавочна, маюць уплыў на яго. Яны наносяць ўдары па людзях, якія знаходзяцца ў апазіцыі, якія павінны стаць часткай будучай Сірыі. Ім варта наносіць ўдары па ІДІЛ".

У той жа час Картэр сказаў, што будзе і далей "трымаць дзверы адкрытымі для Расеі" ў надзеі, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін будзе рабіць тое, што "з'яўляецца дабром для расейскага народу ў доўгатэрміновай перспектыве".

"Гэта значыць, не выдаткоўваць усе грошы на вайсковыя патрэбы, не ўвязвацца ў авантуры, не жыць пад санкцыямі, не сыходзіць у самаізаляцыю, а быць часткай свету, часткай глабальнай эканомікі", - растлумачыў міністр абароны ЗША.

"Мы павінны і далей быць гатовыя працаваць з імі, дзе гэта магчыма. Гаворка, напрыклад, ідзе аб ядзернай праграме Ірана... або ядзернай праграме Паўночнай Карэі. Можа быць, нават пра Сірыю - пра што ўжо гаварылася, - калі яны стануць на правільны шлях і сыдуць з няправільнага", - падсумаваў Картэр.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках