3 траўня 2024, Пятніца, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Казулін: Значна горш, калі прымушаюць выкладчыкаў не ставіць двойкі

8
Аляксандр Казулін: Значна горш, калі прымушаюць выкладчыкаў не ставіць двойкі
АЛЯКСАНДР КАЗУЛІН

Былы рэктар БДУ распавёў пра сваё стаўленне да ўвядзення платных пераздач.

Акцыя пратэсту студэнтаў БДУ, нязгодных з адсутнасцю рэальнага самакіравання і ўвядзеннем платы за пераздачы залікаў і экзаменаў, прайшла ў цэнтры Менска паміж 13-цю і 14-ю гадзінамі 2 снежня. «Еўрарадыё» датэлефанавалася да Аляксандра Казуліна, які быў рэктарам галоўнага ўніверсітэта краіны з 1996 да 2003 год.

- Аляксандр Уладзіслававіч, Вы ў курсе апошніх падзей у БДУ?

- Ведаеце, калі адукацыя становіцца цалкам платнай, то тады многае незразумела. У мае часы, калі я быў рэктарам, прыкладна 72% студэнтаў навучалася за бюджэтныя сродкі. І 28%, адпаведна, на платнай аснове. Цяпер, мабыць, усё ўжо наадварот. Калі сацыяльныя гарантыі звужаюцца, то гэта не выклікае аптымізму. І не толькі ў студэнтаў.

- Як вы ставіцеся да ўвядзення платных пераздач у БДУ?

- Значна горш, калі кіраўніцтва ўніверсітэта прымушае выкладчыкаў не ставіць двойкі. Гэта значна горш.

- Пра акцыю пратэсту студэнтаў Вы нешта ведаеце? Можаце выказацца?

- Гэтага я каментаваць не буду.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках