3 траўня 2024, Пятніца, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зацверджаныя квоты на цыгарэты

6
У Беларусі зацверджаныя квоты на цыгарэты

У Беларусі зацверджаныя квоты на выраб у 2016 годзе тытунёвых вырабаў, прызначаных для рэалізацыі на ўнутраным рынку.

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 2 снежня 2015 №1003, паведамляе прэс-служба беларускага ўрада, піша "Ежедневник".

Згодна з дакументам, усяго будзе выраблена 26,7 млн штук тытунёвых вырабаў, у тым ліку 19,5 млн штук - канцэрнам "Белдзяржхарчпрам" і 7,2 млн штук - Менскам.

З іх цыгарэты з фільтрам першай коштавай групы, якія маркаваныя таварнымі знакамі, зарэгістраванымі на тэрыторыі Беларусі і прыналежнымі вытворцам тытунёвай прадукцыі, складуць 16,15 млн штук (1,4 млн штук таварных знакаў "Карона" і "Форт"; 14,75 млн штук таварных знакаў "Кронан", "Магнат", "Мінск", "Прэм'ер", "Фэст", Credo, Matrix, NZ, Portal, Queen і VIP).

Квоты зацверджаныя ў адпаведнасці з Пастановамі аб дзяржаўным рэгуляванні вырабу, абарачэння і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках