8 траўня 2024, Серада, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковая авіяцыя РФ разбамбавала школу ў Сірыі: 50 загінулых

21

Вайсковыя самалёты РФ нанеслі авіяўдары па сірыйскім горадзе Ідліб, які кантралюецца памяркоўнай апазіцыяй.

У выніку бамбавання загінулі 50 чалавек, яшчэ 150 былі параненыя, паведамляе ЛІГА.net са спасылкай на «Аль Джазіра».

Усяго было зроблена сем авіяналётаў, у выніку якіх пацярпелі прамысловыя і жылыя раёны, бомбы ўпалі у тым ліку на юрыдычны каледж і школьны склад.

Нагадаем, учора ў выніку паветранага нападу самалётаў ВПС Расеі на тры населеныя пункты ў сірыйскай правінцыі Алепа загінулі 8 чалавек.

15 снежня 81 чалавек загінуў і 135 атрымалі раны рознай ступені цяжкасці з прычыны авіяўдараў расейскіх бамбавікоў па падкантрольных сірыйскай апазіцыі раёнах правінцыі Алепа.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках