9 траўня 2024, Чацвер, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржаўнае арэнднае жыллё падаражэе

18
Дзяржаўнае арэнднае жыллё падаражэе
Фота з сайта CONSEILS-CREDIT.COM

За некаторыя трохпакаёўкі давядзецца плаціць больш за 4 мільёны на месяц.

Кошт дзяржаўных арэндных кватэр у Беларусі падвысіцца на 16,7% з 1 студзеня, што звязана з павелічэннем памеру базавай адзінкі, да якой прывязаныя стаўкі арэнды, піша onliner.by.

Ужо сёння раённыя адміністрацыі прапануюць менскім чаргавікам кватэры, за якія пасля Новага года давядзецца аддаваць больш за 4 мільёны рублёў на месяц.

Нагадаем, кошт арэнднага жылля разлічваецца паводле зацверджанай Урадам формулы: агульны метраж кватэры памнажаецца на 0,2 базавай адзінкі ды на каэфіцыент эканоміка-планіровачнай зоны, у якой знаходзіцца дом (для Менска - ад 0,5 да 1,5).

Самую дарагую прапанову сёння можна знайсці на сайце адміністрацыі Ленінскага раёна - трохпакаёўка плошчай 98 кв. м, размешчаная на пятым паверсе дома №9 на праспекце Дзяржынскага. Месячная арэнда абыдзецца ў 4.939.200 рублёў, што эквівалентна $268 па курсе Нацбанку. Яшчэ адна нятанная арэндная кватэра знаходзіцца ў мікрараёне «Лебядзіны» на праспекце Пераможцаў, 125 (прапанаваная чаргавікам Кастрычніцкага раёна) - гэта трохпакаёўка на 12-м паверсе плошчай 91,9 кв. м. Яе кошт - 4.631.760 на месяц.

Танней абыдуцца кватэры, размешчаныя ў раёнах горада, якія маюць больш нізкія каэфіцыенты. Да прыкладу, трохпакаёўкі плошчай 79 кв. м на вул. Карскага, 19 (панэльны ВК «Вішнёвы сад») будуць каштаваць 3.300.000 рублёў. На гэтыя кватэры могуць прэтэндаваць чаргавікі з Заводскага раёна. А чаргавікі Партызанскага раёна могуць падаць заяву на трохпакаёўку плошчай 76,9 кв. м у Каменнай Горцы (вул. Нёманская, 3). Кошт пражывання - 2.583.840 рублёў на месяц.

Сёння адміністрацыі раёнаў Менска прапануюць чаргавікам амаль 20 арэндных кватэр у новабудоўлях (большасць з іх - трохпакаёвыя).

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках