Viber уключыў у калядны набор беларускамоўныя стыкеры
6- 24.12.2015, 11:40
- 27,244
У папулярным мабільным дадатку Viber з'явіліся калядныя беларускамоўныя стыкеры.
Сярод іх - «Пакулькі», «Паці ў нашай хаце», «Будзе горача», «Смех у роце».
Новаўвядзенне адразу заўважылі карыстальнікі, паведамляе «Наша Нiва».
Малюнкі выкананыя ў гумарыстычным стылі. На некаторых стыкерах, аднак, бачная рэклама гарэлкі «Бульбаш».
Viber - мабільнае прыкладанне для званкоў і перапіскі праз інтэрнэт, распрацаваны ў Беларусі. Сёння гэтым інструментам карыстаюцца блізу 700 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце.