5 траўня 2024, Нядзеля, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы баяцца ў новым годзе эканамічнага крызісу

6
Расейцы баяцца ў новым годзе эканамічнага крызісу

Большасць расейцаў за самую магчымую небяспеку ў 2016 годзе ўважаюць эканамічны крызіс.

Большасць расейцаў спадзяюцца, што 2016 будзе лепшы за гэты год, хоць і чакаюць ад яго карупцыйных скандалаў і эканамічных цяжкасцяў, вынікае з апытання, праведзенага "Лявада-цэнтрам", паведамляе расейская служба BBC.

Блізу паловы рэспандэнтаў (46%) адказалі, што "вельмі спадзяюцца, што ў наступным годзе будзе лепш". Калі верыць статыстыцы "Лявады", дзель такіх рэспандэнтаў з 2014 года знізілася амаль на 10%. Самым "песімістычным" годам за апошнія 25 гадоў быў 1991 год, калі аптымістычны адказ далі толькі 25% рэспандэнтаў.

Як вынікае з апытання, большасць расейцаў за самую імаверную небяспеку ўважаюць эканамічны крызіс. На пытанне пра тое, "ці магчымы ў 2016 годзе ў Расеі эканамічны крызіс (такі, які быў у 2008 годзе)?" сцвярджальна адказала амаль палова рэспандэнтаў (47%).

Мяркуючы са статыстыкі апытанняў, колькасць расейцаў, якія чакаюць эканамічнага крызісу, ад года да года змяняецца не моцна. Рэкордна нізкай (18%) іх колькасць была толькі ў 2007 годзе.

Большасць расейцаў (53%) чакае ў наступным годзе "карупцыйных скандалаў і адставак міністраў". Колькасць такіх рэспандэнтаў прыкметна знізілася за апошнія гады: у 2013 годзе яна дасягала 71%.

Пры гэтым толькі малая частка апытаных (16%) дапускаюць у будучым годзе адстаўку ўрада. Таксама з 2012 года ўдвая ўпала колькасць тых, хто дапускае дзяржаўны пераварот - сёння такіх 10%.

Апытанне праводзілася 18-21 снежня 2015 года сярод 1600 чалавек ва ўзросце 18 гадоў і старэйшых у 137 населеных пунктах 48 рэгіёнаў Расеі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках