25 красавiка 2024, Чацвер, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска Надзея Кучар дэбютавала ў Бэрлінскай оперы

4

Беларуска Надзея Кучар дэбютавала ў Бэрлінскай оперы ў галоўнай ролі ў «Травіяце».

Staatsoper Berlin застаецца на рэканструкцыі і дае спектаклі на часовай сцэне ў Schiller-Theater, інфармуе "Наша ніва".

Як піша выданне Resmusica, беларускай спявачцы давялося рыхтаваць спектакль спехам. Яна мусіла падмяніць Соню Янчаву. Resmusica гэтым тлумачыць «трохі пасіўную манеру» выканання, але адзначае і «выключнае валоданне голасам», «дасканалае авалоданне ўсімі тэхнічнымі вяршынямі ролі», бездакорнасць «як у лініях, так і ў высокіх нотах, і ў жвавасці дыялогу».

Раней беларуская оперная спявачка Надзея Кучар трыюмфальна дэбютавала ў Вялікім Тэатры Жэнэвы.

Сэзон там пачаўся патрыятычнай операй Джаакіна Расіні «Вільгельм Тэль». Пастаноўка цягнецца «нудна і сонна, - піша выданне resmusica.com. - Пакуль на сцэне не з'яўляецца Надзея Кучар у ролі Матыльды і не пачынае спяваць». «Ейны голас выключна лёгкі, а прыгажосць лініі спеваў нагадвае Кацю Рычарэлі, што выконвала на жэнэўскай сцэне тую ж партыю ў верасні 1979 года!» - захапляецца рэцэнзент Жак Шміт.

«Ад харызмы Надзеі Кучар сцэна заззяла, - піша выданне, - Публіка прачнулася і ўзнагародзіла беларускую сапрана першымі з пачатку спектакля воплескамі, а тэнар Джон Осбарн у ролі Арнольда падцягнуўся ў выкананні да сваёй партнёркі».

Надзея Кучар вырасла ў Беларусі. Яна скончыла Менскае музычнае вучылішча імя Глінкі на спецыяльнасці «музыказнаўства», пасля чаго наважыла паступіць у кансэрваторыю Санкт-Пецярбурга на вакал.

Яна спявала ў Менску, Перме, перамагла на прэстыжным міжнародным конкурсе ў Вялікабрытаніі і, як мяркуюць крытыкі, яе чакае бліскучая міжнародная кар'ера. Магчыма, з Беларусі ўзышла зорка, роўных якой яшчэ не было.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках