19 траўня 2024, Нядзеля, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Гродна Азот» пачаліся масавыя звальненні

8
На «Гродна Азот» пачаліся масавыя звальненні

Рабочых чакае скарачэнне з сённяшняга складу амаль напалову.

На гарадзенскім прадпрыемстве «Хімвалакно», што цяпер належыць комплексу «Гродна Азот», пачаліся звальненні. Кіраўніцтва прадпрыемства тлумачыць гэта яго «мадэрнізацыяй». Старую тэхналогію вытворчасці мяняюць на новую, якая не патрабуе вялікіх працоўных выдаткаў. Аб праблемах «Гродна Азот» у інтэрв'ю «Радыё Рацыя» распавёў адзін з акцыянераў, намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч:

«Вытворчасць патрабуе мадэрнізацыі і велізарных укладанняў, каб стаць на ногі, працаваць і даваць прыбытак. Запатрабаванасць у гэтых вытворчасцях ёсць. І пры правільным мэнэджменце яны надалей будуць запатрабаванымі і будуць прыносіць прыбытак. Гэта ўжо не першая спроба прадаць адно з самых вялікіх гарадзенскіх прадпрыемстваў».

Сяргей Антусевіч мяркуе, што пасля таго, як «Азот» набудзе нейкі новы інвестар, на прадпрыемстве пачнецца будаўніцтва новых вытворчасцей. Але рабочых чакае скарачэнне з сённяшняга складу амаль напалову.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках