18 траўня 2024, Субота, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабякоў: Мы спачатку выдаткоўваем грошы, а потым шукаем збыт

28
Кабякоў: Мы спачатку выдаткоўваем грошы, а потым шукаем збыт
Андрэй Кабякоў
ФОТА: BYMEDIA.NET

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў патрабуе ад «Камволя» абгрунтаваць растрату дадатковых сродкаў на заканчэнне «мадэрнізацыі».

Такое даручэнне даў 3 снежня ў Менску прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў падчас наведвання ААТ «Камволь», паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ўрада.

«Падрыхтуйце мне абгрунтаванне выдаткоўвання дадатковых сродкаў, дзе будзе распісана па пунктах, на што пойдуць гэтыя грошы», - падкрэсліў Кабякоў, калі кіраўніцтва прадпрыемства паведаміла, што для заканчэння інвестыцыйнага праекта патрэбныя дадатковыя сродкі з інавацыйнага фонду Менгарвыканкама.

Са слоў Кабякова, ёсць праблемы ў частцы рэалізацыі гатовай прадукцыі. «Мы спачатку выдаткоўваем грошы, а потым пачынаем вельмі актыўна шукаць спажыўцоў прадукцыі», - заявіў прэм'ер-міністр.

Агулам Кабякоў застаўся незадаволены «мадэрнізацыяй», якая праводзіцца на «Камволі», але канчаткова ў дафінансаванні прадпрыемству не адмовіў. «Ёсць пэўная незадаволенасць ад вынікаў, але перспектыва разгледзець гэтыя пытанні ёсць», - рэзюмаваў Кабякоў.

Мадэрнізацыя ААТ «Камволь» прадаўжаецца на ўказ Лукашэнкі ад 14 лістапада 2013 № 510. Як паведаміла кіраўніцтва прадпрыемства, паводле стану на 20 лістапада 2015 года на папаўненне абарачальных сродкаў былі выдаткаваныя сродкі крэдытнай лініі ААТ «АСБ Беларусбанк» сумай 3,5 млн еўра.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках