27 красавiка 2024, Субота, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамы абавязалі збіраць старыя батарэйкі

11
Крамы абавязалі збіраць старыя батарэйкі

Але перапрацаваць іх у Беларусі не могуць, таму асаблівае смецце адвязуць у Польшчу ці Расею.

Многія заўважылі, што гандаль стаўся раптам спагадны ў дачыненні да прыроды. Прычыны банальныя: пастанова Саўміна ад 2 снежня мінулага года, у якой гандлёвыя пункты абавязалі збіраць электронныя і электрычныя адкіды. Так, у краме плошчай большай за 100 квадратных метраў (а гэта амаль усе крамы крокавай даступнасці) павінны быць кантэйнеры для збору старых батарэек. У іх утрымліваюцца небяспечныя рэчывы, і выкідваць іх у смецце, як мы звыклі, катэгарычна нельга, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Раней старыя батарэйкі прымалі прыкладна ў 400 месцах у Беларусі. Цяпер, спадзяемся, іх стане больш за тры тысячы, - кажа каардынатар Цэнтра экалагічных пастаноў Анатоль Калач. - За два гады ўдалося сабраць 27 тон батарэек, яны пакуль ляжаць на складзе.

Займацца праблемай батарэек будуць прадпрыемства «Экарэс» і «БелВТІ».

- Для іх захоўвання мы закупілі дзесяць спецыяльных бочак па 127 літраў кожная, - распавёў намеснік галоўнага інжынера ААТ «БелВТІ» Ігар Гарбачоў.

Што далей рабіць з небяспечным грузам, пакуль думаюць. Будаваць у Беларусі завод для перапрацоўкі батарэек няма сэнсу, іх столькі не сабраць.

- Ужо ў гэтым годзе старыя батарэйкі могуць адправіць на перапрацоўку ў Польшчу ці Расею, - кажа галоўны спецыяліст дзяржустановы «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» Сяргей Юрча. - Цяпер рыхтуецца дазвольная дакументацыя для перамяшчэння гэтых адкідаў за мяжу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках