6 траўня 2024, панядзелак, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабаўнік вырваў з рук жыхаркі Гародні мяшок з 90 мільёнамі

20
Рабаўнік вырваў з рук жыхаркі Гародні мяшок з 90 мільёнамі

Рабаванне адбылося на вуліцы Кірава 28 студзені пад 21:30.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

51-гадовая жанчына разам з дачкой пад'ехала да дома на таксі. Да іх падышлі двое мужчын і вырвалі з рук жанчыны поліэтыленавы мяшок, у якім было 90 мільёнаў рублёў. Уцякаючы, адзін з рабаўнікоў перасякаў вуліцу Сацыялістычную і стварыў аварыйную сітуацыю на дарозе, вымусіўшы кіроўцу імкліва спыніцца ля прыпынку «Зменная школа».

Аднаму з мужчын на выгляд 20-24 гады, рост блізу 175 см. Ён хударлявага целаскладу, з цёмнымі вачыма. Быў апрануты ў цёмную куртку, шапку цёмную вязаную ў палоску з адваротам, цёмныя нагавіцы.

Праваахоўнікі звяртаюцца з просьбай да відавочцаў звязацца з супрацоўнікамі міліцыі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках