6 траўня 2024, панядзелак, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт гарэлкі ў Расеі паніжаны на 16%

80
Кошт гарэлкі ў Расеі паніжаны на 16%

Экспэрты мяркуюць, што такім чынам Пуцін ратуе свой рэйтынг.

Кошт гарэлкі ў Расеі сёння будзе зніжаны. Са слоў улады, гэта робіцца ў мэтах барацьбы з кантрафактам. Мінімальны раздробны кошт за паўлітровую бутэльку саракаградуснага напою складзе 185 рублёў. Хоць яшчэ напярэдадні гэты паказчык быў на ўзроўні 220 рублёў. Такім чынам, гарэлка таннее адразу амаль на 16%, піша "Эхо Москвы".

Гэта адбудзецца ўпершыню з тых часоў, як Расалкагольрэгуляванне стала ўстанаўліваць гранічныя кошты моцнага алкаголю. Мінімальны кошт спіртнога ўстанаўляецца дзяржавай для барацьбы з нелегальнай прадукцыяй. Хоць, на думку многіх экспэртаў, у цяперашняй эканамічнай сітуацыі паніжэнне коштаў неабгрунтаванае і наўрад ці спрыяе барацьбе з кантрафактам. На думку апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова, знізіць кошт гарэлкі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна прымусіў страх страціць рэйтынг.

"Страх страціць рэйтынг прымусіў Пуціна знізіць кошт гарэлкі з 220 да 185 рублёў за бутэльку з 1 лютага. Алкаголь цяпер прадаюць з 8 раніцы да 11 вечара... Колькі мужыкоў дадаткова памрэ ад перапою, яго не хвалюе", - дадаў ён.

Мінімальныя кошты моцнага алкаголю у Расеі ўстанаўліваюцца з 2009 года. У мінулым годзе кошты пераглядаліся двойчы - і ў абодвух выпадках у бок павелічэння. Між тым ніжні парог кошту каньяку і брэндзі застанецца без зменаў.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках