6 траўня 2024, панядзелак, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выселеныя з кватэр магілёўцы гатовыя абвясціць галадоўку

22
Выселеныя з кватэр магілёўцы гатовыя абвясціць галадоўку

Былыя жыхары дома №59 на вуліцы Ленінскай у Магілёве рыхтуюцца да галадоўкі.

Яны заяўляюць, што іх калектыўныя звароты ніхто не чытае. Чыноўнікі, са слоў магілёўцаў, не разбіраюцца ў праблеме, а толькі перасылаюць іх лісты з адной інстанцыі ў іншую, піша сайт ПЦ «Вясна».

Некалькі дзён таму былым жыхарам дома №59 на вуліцы Ленінскай стала вядома, што іх паўторны калектыўны зварот на адрас адміністрацыі Лукашэнкі быў перасланы ў Генеральную пракуратуру, а з Генеральнай - у абласную. Грамадзяне заяўляюць, што ўжо праходзілі гэтыя інстанцыі, і дапамагчы ім яны нічым не здолелі. Усе надзеі ў іх былі толькі на адміністрацыю Лукашэнкі.

13 жыхароў выселеныя з дома цэлы год змагаюцца за права атрымаць кватэры замест тых, што ў іх забрала дзяржава, прызнаўшы дом аварыйным. Дом, пасля таго як выехалі з яго жыхары, так і не пабурыўся, але дзякуючы бяздомным, якія там пасяліліся, прыйшоў у яшчэ большае запусценне. Людзі падазраюць, што статус аварыйнага дому прысвоілі для таго, каб зруйнаваць яго і пабудаваць офісны будынак, бо цэнтр горада заўсёды прывабны для патэнцыйных інвестараў.

Людзі пражылі ў гэтым доме больш за 60 гадоў і маюць на руках ордэры на атрыманне кватэр, пастанову мясцовых Саветаў дэпутатаў, у якіх паказваецца, што ім выдаюцца менавіта кватэры. Аднак, у 2009 годзе грамадзяне даведаліся, што жывуць яны не ў доме, а ў інтэрнаце. Аб змене статусу будынка іх ніхто не праінфармаваў. Больш за тое, няма ні воднай прыкметы таго, што яны жылі ў інтэрнаце. Ва ўсіх дакументах - «Белтэлекама», гаргазу адзначана, што людзі жывуць у кватэрах.

Тым часам, адказаць на пытанне, калі была прынятая такая пастанова, дакладна адказаць не могуць і чыноўнікі - у адным адказе змену статусу дома на інтэрнат прыпісалі да 1988 годзе, а ў другім - да 2006.

Адзіная інстанцыя, якая яшчэ можа развязаць пытанне - гэта Вярхоўны суд, але і на яго вялікіх надзеяў грамадзяне не ўскладаюць.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках