6 траўня 2024, панядзелак, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія фрыстайлісты здабылі «срэбра» на Кубку свету

1
Беларускія фрыстайлісты здабылі «срэбра» на Кубку свету

Ганна Гуськова, Станіслаў Гладчанка і Дзяніс Восіпаў сталі срэбнымі прызёрамі камандных спаборніцтваў у лыжнай акрабатыцы на этапе Кубка свету ў ЗША.

Прайшоўшы ўсе адборачныя стадыі, у вызначальным раўндзе каманда Беларусі скончыла спаборніцтвы 2-м месцам, набраўшы 320,00 балаў, піша БелТА.

Ганна Гуськова ў фінале 2 зарабіла 81,27 бала, Станіслаў Гладчанка - 114,39, а Дзяніс Восіпаў - 124,34. Пераможцамі цяперашняга кубкавага старту ў камандным відзе сталі спартоўцы першай нацыянальнай каманды Кітая - 330,23 бала, а трэцяе месца занялі расейцы з вынікам 295,33 бала. Для беларускіх фрыстайлістаў-акрабатаў поспех у камандных спаборніцтвах на этапах Кубка свету стаў ужо не першым у сезоне. Раней нацыянальная каманда ў складзе Ганны Гуськовай, Дзяніса Восіпава і Максіма Гусціка ўздымалася на трэцюю прыступку п'едэстала гонару на спаборніцтвах таго ж рангу ў Пекіне (Кітай).

Што тычыцца старту ў Лэйк-Плэсідзе, як паведамлялася, яго пераможцай у жаночым турніры лыжных акрабатак нечакана для спецыялістаў і заўзятараў стала 18-гадовая беларуска Аляксандра Раманоўская (вынік суперфіналу - 80,62 бала). У спаборніцтвах мужчын беларусы не трапілі ў лік прызёраў, а найбольш высокае месца заняў Дзяніс Восіпаў, які выявіўся сёмым (113,72). Бронзавы прызёр нядаўняга чэмпіянату свету ў аўстрыйскім Крайшбергу Максім Гусцік паказаў 9-ы вынік (109,29). У заліку Кубка свету сваёй дысцыпліны сярод мужчын Восіпаў на гэты момант займае 9-е месца (125 ачкоў), Гусцік - 12-е (122), Гладчанка - 20-е (63). Сярод жанчын Раманоўская ідзе трэцяй (198), Гуськова - 7-й (171), а яшчэ адна беларуска Вольга Капусціна - 24-й (48).

Беларуская нацыянальная каманда фрыстайлістаў-акрабатаў праводзіць сезон 2014/15 без сваіх шматгадовых лідараў - медалістаў зімовых Алімпіяд розных гадоў. Аляксей Грышын і Зміцер Дашчынскі завяршылі кар'еры. Антон Кушнір наважыў прысвяціць гэты час аднаўленню ад траўмаў мінулых гадоў. Ала Цупер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.

Наступны этап Кубка свету ў фрыстайле, на якім будзе прадстаўленая акрабатыка, адбудзецца ў Маскве (Расея) 21 лютага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках