6 траўня 2024, панядзелак, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя правілы для пасажыраў метро Менска напісаныя па-расейску

26

Метрапалітэн не пакідае спробаў абмежаваць выкарыстанне беларускай мовы.

Нядаўна ў Беларусі былі прынятыя новыя правілы карыстання пасажырскім транспартам. У сувязі з гэтым кіраўніцтва метрапалітэна апублікавала іх, традыцыйна размясціўшы ў адпаведным блоку пад схемай у вагонах метро. Але новыя правілы былі апублікаваныя не на беларускай, як гэта было раней, а на расейскай мове, піша «Наша нiва».

Раней менскі метрапалітэн ужо спрабаваў замяніць беларускую мову расейскай.

Аб'явы аб чарговай станцыі ў метрапалітэне кароткі час аб'яўляліся па-расейску, але пасля зваротаў грамадзян былі замененыя. Пазней метрапалітэн рабіў спробу русіфікаваць абвесткі аб правілах карыстання.

«Упэўнены, што дастатковая колькасць зваротаў падштурхне кіраўніцтва да вяртання беларускай мовы ў правілы, што мае сэнс як зыходзячы з размешчанай над правіламі беларускамоўнай карты метрапалітэна, так і ранейшай рэдакцыі правіл, якія друкаваліся па-беларуску», - піша чытач выдання.

Прапанаваць перавесці правілы карыстання метрапалітэнам на беларускую мову можна, адправіўшы ліст па адрасе 220030, г. Менск, пр. Незалежнасці, 6, дырэктару КУП «Менскі метрапалітэн» Расціславу Станіслававічу Юрэню.

Акрамя таго, просьбу можна адправіць праз форму электронных зваротаў на афіцыйным сайце, а таксама на электронную скрыню. Яе можна выказаць і ў вуснай форме, патэлефанаваўшы праз тэлефон на гарачую лінію 8 (017) 2195009.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках