6 траўня 2024, панядзелак, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Любамір Покавіч: Гэта была цікавая гульня

Любамір Покавіч: Гэта была цікавая гульня

Галоўны трэнер менскага «Дынама» пракамэнтаваў гасцявую паразу ад «Ак Барса» (1: 2) у матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ.

«Гэта была цікавая гульня. Спаборнік вёў 2: 0, але мы здолелі вярнуцца ў гульню. Мы не зусім добра згулялі на пачатку матчу, ня здолелі вытрываць. У трэцім перыядзе ў нас было дастаткова момантаў, мы ўжо думалі, што закінулі шайбу, але нам апошнім часам не шанцуе. Мы добра ціснулі ў трэцім перыядзе, але забіць не выпала», сказаў Любамір Покавіч.

Галоўны трэнер «Дынама» таксама паведаміў, што нападнік Джонатан Чычу атрымаў траўму.

Чацвёртую паразу запар пацярпела менскае «Дынама» ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. 1 лютага каманда Любаміра Покавіча саступіла ў Казані мясцоваму «Ак Барсу» - 1: 2 (0: 1, 1: 1, 0: 0)

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках