29 красавiка 2024, панядзелак, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хедзіру і Хамеса могуць аштрафаваць за святкаванне дня нараджэння Раналду

1
Хедзіру і Хамеса могуць аштрафаваць за святкаванне дня нараджэння Раналду

Паўабаронцам «Рэала» пагражае штраф.

Паўабаронцам «Рэала» Самі Хедзіру і Хамесу Радрыгесу пагражае штраф за ўдзел у вечарыне ў гонар 30-годдзя нападніка каманды Крышціяну Раналду, якая адбылася адразу пасля паразы ад «Атлетыка» (0:4) у рамках чэмпіянату Гішпаніі.

Паводле звестак Cuatro, кіраўніцтва мадрыдскага клуба разглядае магчымасць аштрафаваць абодвух за парушэнне кодэкса паводзін.

Адзначаецца, што першапачаткова пакаранне пагражала і паўабаронцу «Рэала» Луку Модрычу, які таксама наведаў вечарыну, але пазней выбачыўся, і прэтэнзіі да яго знялі, піша by.tribuna.com.

Нагадаем, Хедзіра, Хамес і Модрыч цяпер аднаўляюцца пасля траўмаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках