29 красавiка 2024, панядзелак, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнік ДАІ ў Берасці ганяўся за п'яным пешаходам

7
Супрацоўнік ДАІ ў Берасці ганяўся за п'яным пешаходам

Для затрымання п'янага пешахода-парушальніка супрацоўніку ДАІ ў Берасці давялося ўжываць сілу і спецсродкі.

Як паведаміла БелаПАН начальніца аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама Наталля Сахарчук, 10 лютага на вуліцы Жукава 31-гадовы берасцеец пераходзіў праезную частку ў неўстаноўленым месцы. Да парушальніка падышоў супрацоўнік батальёна дарожна-патрульнай службы ДАІ УУС. Ад пешахода патыхала алкаголем, таму яго папрасілі прайсці да службовага аўтамабіля ДАІ, каб даставіць на медыцынскі агляд.

«Мужчыну пасадзілі на пярэдняе пасажырскае крэсла, і, пакуль супрацоўнік ДАІ абыходзіў аўтамабіль, каб сесці за руль, парушальнік выскачыў з машыны і пабег праз праезную частку па-за пешаходным пераходам», - сказала Сахарчук. Калі супрацоўнік ДАІ дагнаў уцекача, той стаў супраціўляцца і лаяцца.

«Толькі пасля прымянення фізічнай сілы і кайданкоў буяна даставілі ў наркалагічны дыспансер, дзе было пацверджана, што ён знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення. У дачыненні да пешахода складзены пратакол, яго даставілі ў аддзел унутраных спраў для далейшага разбору», - паведаміла Сахарчук.

З пачатку гэтага года ў рэгіёне выяўлена 7,939 парушэнняў правілаў дарожнага руху пешаходамі, 1600 з іх - у Берасці.

Нагадаем, з 10 да 17 лютага ў Берасцейскай вобласці ДАІ праводзіць спецыяльную аперацыю «Пешаход». У яе рамках арганізавана штодзённая адпрацоўка прылеглых да аўтадарогах населеных пунктаў у выяўленні на праезнай часткі нецвярозых і не пазначаных святлоадбівальнымі элементамі пешаходаў і веласіпедыстаў. Акрамя таго, узмоцнены кантроль за выкананнем кіроўцаў транспартных сродкаў правілаў праезду пешаходных пераходаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках