29 красавiка 2024, панядзелак, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

15 фільмаў, якія расшыраюць свядомасць

15

Кіно, якое перакульвае свет з ног на галаву.

AdMe.ru сабраў фільмы, якія дазваляюць зірнуць на жыццё з іншага ракурсу і якія пакідаюць у душы глыбокі адбітак. Пасля іх прагляду вы напэўна адчуеце ціхае захапленне і дачыненне да ўсеагульнай сусветнай задумы.

А самае прыемнае, - пераглядаючы гэтыя фільмы зноў і зноў, можна кожны раз з задавальненнем знаходзіць непрыкметныя з першага погляду драбніцы і вылучаць новыя падтэксты.

Сусвет Стывена Хокінга

«Тэорыя ўсяго» - гэта вялікая гісторыя вялікага чалавека. І гэтая гісторыя сапраўды вартая таго, каб прапусціць яе праз сябе. Лёгкі і вытанчаны аповед пра жыццё ангельскага навукоўца ператвараецца ў разважанне аб стасунках навукі і мастацтва, сапраўднай любові і бязмежнасці чалавечай волі і розуму. Кожны знойдзе, што пераасэнсаваць.

Абуджэнне жыцця

Гэта філасофская прыпавесць, напоўненая адвечнымі пытаннямі і нечаканымі адказамі на іх. Тут кожны крок нараджае новыя загадкі. Фільм - імпульсы розных думак, накіраваных проста ў галаву, калі візуалізацыя фактычна не такая важная і таму ператвараецца ў хаатычную масу.

Горад страчаных дзяцей

Калі паспрабаваць выкласці сюжэт, выйдзе спрэс недарэчнае апавяданне. Калі паспрабаваць апісаць візуальную прыгажосць, што паўстае перад нашымі вачыма, то на вас паглядзяць, як на ідыёта, які спрабуе выказаць у словах неапісальнае. Фільм выдатны і поўны загадак.

Воблачны атлас

«Воблачны атлас» даводзіць, што ўсе межы ўмоўныя. Мы з стагоддзя ў стагоддзе здзяйсняем усе тыя ж неабдуманыя ўчынкі, гразнем у памылках і ўласных няўдачах. Робячы выбар паміж воляй і няволяй, мы павінны ўлічваць наступствы. Змяняючы адно, мы мяняем іншае. «Усё ўзаемна звязанае».

Я - пачатак

Фільм вучыць нас вельмі важнай рэчы для кожнага чалавека - здольнасці выходзіць за межы свайго светапогляду і даваць шанец рэчам, якія здаюцца нерэальнымі ці несапраўднымі, перакуліць твой свет, калі яны да гэтага здатныя. Фільм для тых, хто адчувае свет глыбока і неадназначна.

Доні Дарка

Фільм звяртаецца да важных філасофскіх праблем - ідэі наканаванасці лёсу і магчымасці яе змяніць, ідэі самаахвярнасці дзеля іншых, ідэі аб тым, што нішто не адбываецца выпадкова. Шчыльнасць сэнсу на адзінку экраннага часу такая вялікая, што часам пачынае замарачэнне.

Лялькі

Героі тут амаль не гавораць. Эмоцыі іхныя не так проста зразумець. Пачуцці тут зусім не ў людзях, яны - на кветкавай паляне, пад дошкай для сёрфінгу, у расцягнутым швэдры. Тут мала музыкі, больш цішыні з парываннямі ветру, плёскатам хваль, ціўканнем птушак, дыханнем людзей. Сэнс схаваны так глыбока, што ў выніку кожны атрымае сваё, асабовае тлумачэнне.

Магнолія

Часам трэба дайсці да самага ўскрайку, каб пачаць шкадаваць і захацець усё выправіць. Часам гэтае ўсведамленне прыходзіць, калі ты яшчэ можаш устаць з ложка і трымаць у руках тэлефонную слухаўку, а часам - не. Напэўна, гэты фільм пра самае галоўнае для нас – пра крытэры сваіх пастаноў.

Куб

Нягледзячы на спецыфіку жанру, «Куб» падахвочвае задумацца пра шмат што: пра абставіны, якія мацнейшыя за нас, пра тое, наколькі крохкае тое, што мы ўважаем за непарушнае, пра тое, як цяжка і як трэба не страчваць аблічча і душу, пра тое, што выйсце ёсць, нават калі здаецца, што яго няма. Інфармацыі да разважання тут дастаткова. У рэшце, хто стварыў наш свет? І ці так гэта важна? Бо мы ж усё адно тут.

Бёрдмэн

Лёгка, з жартамі і сатырай з індустрыяй забаў мэксіканскі рэжысёр здолеў ператварыць гісторыю брадвэйскага вырабу ў захапляльную і дасціпную трагікамедыю аб палёце душы, што ўжо пераадолела парог роспачы. Вы занурыцеся не толькі ў свет кіно і тэатра, але і ў думкі, матывацыі, спосабы працы над роляй актораў, якія не баяцца зрабіць крок у прорву.

Лабірынт Фаўна

Жорсткая і прыгожая фантазія на тэму вайны і супакою, занадта хуткага сталення, усведамлення бакоў быцця і добраахвотнага сыходу ў казку. Толькі вось «казачная» частка выклікае агіду, а «рэальная» - яшчэ большую агіду. Фільм прымушае задумацца. Гэта страшная казка або рэаліі жыцця?

12 малпаў

Надзённыя тэмы вар'яцтва, апакаліпсісу, кахання і жыццёвай драмы. Гісторыя Джэймса Коўла дапамагае задумацца аб неразвязанасці, а магчыма, і неразвязальнасці шмат якіх праблем чалавецтва, якія пасля могуць ператварыць наш агульны свет у купу смецця.

Салярыс

Усё тут загадкавае, меланхалічнае, кранае душу і поўнае філасофскіх сэнсаў. Вакол планеты Салярыс не першы год круціцца касмічная станцыя. Навукоўцы спрабуюць разгадаць планету, але нязменна пачынаюць паводзіцца неадэкватна. На станцыю адпраўляюць псіхолага, каб той разабраўся з праблемай, але праблема хутка разбіраецца з ім.

Куды прыводзяць мары

Фільм не спрабуе растлумачыць законы жыцця і смерці, цуды любові да дзяцей, жанчыны і да жыцця. У яго гэта выходзіць само сабой. Ён пакідае фуз і прымушае задумацца пра смерць і, як ні дзіўна, пра жыццё. Цікава, якім будзе твой уласны рай?

Траса 60

Яскравае відовішча, вабныя героі, якасны гумар і незямное каханне. Але галоўнае - тое, што гэты фільм змяшчае глыбокі сэнс. Напэўна, кожны з нас хоць раз у жыцці марыў сустрэць магутнага чараўніка. І чароўную сфэру, якая адказвала б за нас на ўсе пытанні. Толькі ж усё гэта недарэчы. Чалавек і так з'яўляецца самым магутным чараўніком у свеце, здольным тварыць усякія цуды на сваёй «трасе 60»...

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках