29 красавiка 2024, панядзелак, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На eBay прадаюць Apple MacBook з прывідамі

8

Лэптоп часам левітуе, піша лісты і спрабуе «размаўляць», пляскаючы вечкам па клавіятуры.

Прадпрымальны амэрыканец наважыў пазбавіцца ад свайго старога ноўтбука Apple і выставіў яго на продаж на аўкцыёне eBay. Як сцвярджае прадавец, лэптоп дарэшты напоўнены прывідамі, таму кампутар 2007 года вырабу часам левітуе і зрэдку піша лісты (выкарыстоўваючы паперу і асадку), паведамляе onliner.by.

Таксама ноўтбук робіць спробы «размаўляць», пляскаючы вечкам па клавіятуры, самастойна мяняе фон працоўнай стальніцы і ўплывае на рэчы не толькі вакол сябе, але і побач з домам. Са слоў прадаўца MacBook жыхара горада Осцін ў штаце Тэхас, дзівосы пачаліся пасля таго, як кампутар пабываў на могілках побач з закінутай вар’ятняй.

Ці праўдзівыя словы прадаўца, спраўдзіць складана. Кампутар знаходзіцца ў цалкам спраўным стане, максімальная стаўка на момант напісання матэрыялу складае $3,6 тысячы. Пры стартавым кошце $75. Да канца аўкцыёну застаецца крыху менш за чатыры дні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках