29 красавiка 2024, панядзелак, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд правярае беларускае мяса

4

Рассельгаснагляд выявіў ва узорах беларускага мяса чужародныя ДНК, антыбіётыкі і стымулятары росту.

У рамках пагаднення, дасягнутага 23 снежня 2014 паміж Рассельгаснаглядам і Мінсельгасхарчам Белaрусі, у Бранскай міжабласной ветэрынарнай лабараторыі праведзеныя даследаванні прадукцыі на паказчыкі бяспекі і відавую прыналежнасць, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, восенню 2014 Рассельгаснагляд увёў забарону на пастаўкі з дзевяці беларускіх мясакамбінатаў, у прадукцыі якіх быў выяўлены геном віруса АЧС. 24 студзеня прадпрыемствы аднавілі пастаўкі прадукцыі, якая не ўтрымлівае свініну і прайшла тэрмічную апрацоўку. Гэта кансервы і каўбасы з ялавічыны, курыцы, індычкі і г. д. Спецыялісты Рассельгаснагляду правялі аўдыт чатырох з дзевяці беларускіх мясакамбінатаў, падчас якога выявілася шмат парушэнняў.

На разглядзе пытання аб зняцці абмежаванняў на пастаўкі свініны пастанавілі адкласці да заканчэння беларускай стараной расследаванняў аб кожным выпадку выяўлення геному АЧС у прадукцыі, і наступных прапановах расейскім і беларускім міністэрствамі ўзгодненых дзеянняў для нагляду за і бяспекай свініны і прадукцыі з яе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках