29 красавiка 2024, панядзелак, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША перакінулі ў Еўропу 10 штурмавікоў

9
ЗША перакінулі ў Еўропу 10 штурмавікоў

10 штурмавікоў ЗША былі адпраўленыя на базу Шпангдалем, размешчаную ў нямецкай зямлі Райнланд-Пфальц.

ЗША перакінулі ў Еўропу 10 штурмавікоў A-10 Thunderbolt II. Пра гэта паведамляе партал military.com са спасылкай на ліст прэс-сакратара ВПС ЗША ў Пэнтагоне Крыстафэра Карнса, піша Lenta.ru.

Як заявіў Карнс, у панядзелак, 9 лютага, з авіябазы Дэвіс-Монтэ, штат Арызона, 10 штурмавікоў былі адпраўленыя на базу Шпангдалем, размешчаную ў нямецкай зямлі Райнланд-Пфальц. Пазней яны будуць перакінутыя на аэрадромы ў краінах Усходняй Еўропы. Перабазаванне праводзіцца ў рамках аперацыі «Атлантычная адвага» (Atlantic Resolve) і закліканая, са слоў Карнса, «дапамагчы ўмацаванню ўзаемадзеяння з хаўруснікамі і прадэманстраваць прыхільнасць ЗША справе бяспекі і стабільнасці ў Еўропе».

Раней стала вядома аб падрыхтоўцы Кангрэсам ЗША законапраекта, які прадугледжвае наданне Украіне да 2017 года вайсковай дапамогі на суму 1 мільярд даляраў. Законапраект, аўтарамі якога з'яўляюцца кіраўнік камітэта ў справах узброеных сіл палаты прадстаўнікоў Мэк Торнбэры і кангрэсмэн Адам Сміт, прадугледжвае пастаўкі Украіне навучальнага рыштунку, смяротных узбраенняў абарончага характару, сродкаў забеспячэння і лагістычную падтрымку на тэрмін да 30 верасня 2017 года. У той жа час шмат якія еўрапейскія краіны, такія як Нямеччына, Францыя, Данія, Эстонія, Італія, Вугоршчына і Польшча, выступілі супраць пастаўкі ўзбраенняў ва Ўкраіну.

Штурмавік A-10 Thunderbolt II, вядомы пад мянушкай Warthog («Бародавачнік»), - амэрыканскі аднаасабовы двухматорны штурмавік, распрацаваны для знішчэння танкаў, бронемашын ды іншых наземных цэляў. Гэты самалёт удзельнічаў у аперацыі «Віхура ў пустэльні» у 1991 годзе, войнах у Афганістане і Іраку, дзе зарэкамендаваў сябе як надзейная, магутная і непатрабавальная машына. У 2014 годзе планавалася спісаць увесь флот А-10 - крытыкі сцвярджалі, што штурмавік, распрацаваны 40 гадоў таму, маральна састарэў, і прапаноўвалі замяніць яго на знішчальнік-бамбавік новага пакалення F-35B Lightning II. Тым не менш Кангрэс і Пэнтагон здолелі адбараніць самалёт-ветэран.

Фота: Kim Jae-Hwan/AFP

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках