5 траўня 2024, Нядзеля, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ увядзе новыя санкцыі супраць Расеі ў выпадку правалу перамоваў

6
ЕЗ увядзе новыя санкцыі супраць Расеі ў выпадку правалу перамоваў

Еўрапейскі Звяз пры ўмове правалу мірных перамоваў у Менску аб Данбасе будзе рыхтаваць новыя эканамічныя санкцыі супраць Расеі.

Пра гэта паведамляе брусэльскае інтэрнэт-выданне EUObserver, піша УНИАН.

У прыватнасці адзначаецца, што адна высокапастаўленая крыніца з інстытутаў Еўразвяза паведаміла, што «калі ў сераду мірны саміт у Менску пацерпіць няўдачу, лідары ЕЗ імаверна, на іх сустрэчы ў чацвер дадуць заданне інстытутам ЕЗ падрабязна распрацаваць новыя эканамічныя санкцыі», - адзначае выданне.

Таксама нагадваецца, што прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка павінен наведаць Брусэль 12 лютага.

Нагадаем, ужо больш за 10 гадзін у Менску доўжацца перамовы лідараў Украіны, Нямеччыны, Францыі і Расеі ва ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе.

Вечарам 11 лютага ў Палац незалежнасці прыбыў Пётр Парашэнка, Ангела Мэркель, Франсуа Аланд і Уладзімір Пуцін. Перамовы спачатку прайшлі ў вузкім, затым у пашыраным складзе. Пасля вячэры кіраўнікі дзяржаў зноў адасобіліся.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках