5 траўня 2024, Нядзеля, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палестынскія «рыбакі» везлі ў Сектар Газа матэрыялы для будаўніцтва ракет

Палестынскія «рыбакі» везлі ў Сектар Газа матэрыялы для будаўніцтва ракет

Ізраільскія ВМС прадухілілі спробу даставіць у сектар Газа матэрыялы для будаўніцтва ракет.

У сераду, 11 лютага, была дазволеная публікацыя інфармацыя аб тым, што падчас сумеснай аперацыі Агульнай службы бяспекі Ізраіля (ШАБАК) і вайскоўцаў ВМС Войска абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) была папярэджаная спроба, якая адбылася яшчэ ў студзені, прадстаўнікоў «Хамаса» правезці ў сектар Газа матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці ракет і выбуховых прылад, паведамляе NEWSru Israel.

Раніцай 19 студзеня недалёка ад узбярэжжа сектара Газа ўвагу вайскоўцаў ВМС прыцягнуў катэр з трыма мужчынамі. Катэр трымаў курс з тэрытарыяльных вод Егіпта ў сектар Газа. Ізраільскія вайскоўцы запатрабавалі ад мужчын спыніцца для ператрусу. Пасля таго як гэтае патрабаванне не было выкананае, сілавікі адкрылі папераджальны агонь. Палестынскія СМІ, распавядаючы пра гэты інцыдэнт, паведамілі, што ізраільскія вайскоўцы абстралялі «палестынскіх рыбакоў».

Падчас ператрусу на борце катэра быў знойдзены вадкі фібергласс. Прэс-служба ЦАХАЛа адзначае, што гэты палімерны матэрыял вялікай трываласці шырока выкарыстоўваецца ў сектары Газа для вытворчасці ракет.

«Палестынскія рыбакі» падчас размовы са следчымі ШАБАК прызналіся, што фібергласс дастаўляўся на замову баявога крыла «Хамаса».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках