5 траўня 2024, Нядзеля, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэцыя не дамовілася з ЕЗ аб праграме дапамогі

1
Грэцыя не дамовілася з ЕЗ аб праграме дапамогі

Перамовы працягнуцца 16 лютага.

Пра гэта паведаміў старшыня Еўрагрупы Йерун Дэйселблум паводле вынікаў нефармальнай сустрэчы міністраў фінансаў зоны еўра у Грэцыі, піша ТАСС.

«У нас адбылася інтэнсіўная канструктыўная дыскусія, мы дасягнулі пэўнага прагрэсу, але не дастатковага, каб прыйсці да агульнай пастановы. На гэтай стадыі мы не бачым падстаў для падрыхтоўкі сумеснай заявы», - сказаў ён.

Міністр фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс заявіў, што Грэцыя прадаўжае настойваць на новай дамоўленасці аб дапамозе з Еўрагрупай: «Нам патрэбны новы кантракт». Таксама Варуфакіс выказаў надзею на дасягненне кампрамісу 16 лютага на планавай сустрэчы Еўрагрупы: «Думаю мы зможам дамагчыся пагаднення у панядзелак, якое падыме краіну».

Крыніца ТАСС сцвярджае, што ў сувязі з прадаўжэннем перамоваў пытанне аб змене праграмы дапамогі Грэцыі і яе палітыкі бюджэтнай эканоміі не будзе падрабязна абмяркоўвацца сёння на саміце кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў 28 краін ЕЗ.

Грэцыя пасля змены ўрада не дае згоды на падаўжэнне ранейшага пагаднення з крэдыторамі, якое мінае 28 лютага.

Урад Грэцыі прапануе сваім еўрапейскім партнёрам падпісаць прамежкавае пагадненне ў фінансаванні краіны тэрмінам да канца жніўня. Міністэрства фінансаў Грэцыі распрацавала план з пяці пунктаў, галоўным элементам якога з'яўляецца «пагадненне-мост» («bridge agreement»), якое прадугледжвае задавальненне патрэбаў краіны ў фінансах на перыяд з 28 лютага, калі завяршаецца існая крэдытная праграма Еўразвязу, і да канца жніўня. Гэта часовае пагадненне неабходнае, каб Грэцыя мела дастаткова часу для распрацоўкі канчатковых дамоўленасцей з крэдыторамі, якія заменяць ранейшы мемарандум аб мерах жорсткай эканоміі ў абмен на пазыковыя сродкі.

Грэцкі ўрад разлічвае падпісаць новы канчатковы дагавор з крэдыторамі 1 верасня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках