5 траўня 2024, Нядзеля, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава стартуе ў індывідуальнай гонцы 30-й

2

У Нарвегіі пачынаецца 8-ы этап Кубка свету ў біятлоне.

12 лютага ў нарвежскім Халменкалене на 8-м этапе Кубка свету ў біятлоне пройдуць індывідуальныя гонкі. А 12.30 пачнецца жаночая гонка на 15 кіламетраў. Дар'я Домрачава выйдзе на старт 30-й, Надзея Скардзіна - 10-й, Ірына Крыўко - 42-й, Анастасія Дубарэзава - 75-й, Надзея Пісарава - 89-й. Прамая трансляцыя запланаваная на тэлеканале «Беларусь 2», паведамляе «Еўрарадыё».

Нагадаем, у агульным заліку Кубка свету Домрачава саступае фінцы Мякярайнен толькі 27 балаў.

А 16.15 пачнецца мужчынская індывідуальная гонка на 20 км. У ёй прымуць удзел чатыры беларусы: Юрый Лядаў (21-ы), Уладзімір Чапелін (36-ы), Дзмітрый Дзюжаў (51-ы) і Дзмітрый Абашаў (86-ы).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках