5 траўня 2024, Нядзеля, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ЧС у біятлоне ў Раўбічах забаранілі прыносіць «незарэгістраваныя сцягі»

15
На ЧС у біятлоне ў Раўбічах забаранілі прыносіць «незарэгістраваныя сцягі»

Апублікаваныя правілы паводзін для наведнікаў чэмпіянату свету ў біятлоне сярод юнакоў і юніёраў у Раўбічах.

"Прессбол" падае іх поўны тэкст:

- Аргкамітэт чэмпіянату свету ў біятлоне сярод юніёраў і юнакоў і УУС Менаблвыканкама просіць Вас з разуменнем паставіцца да дадатковых захадаў бяспекі і паведамляе, што ўваход на тэрыторыю РЦАП зімовых тыпаў спорту "Раўбічы" будзе ажыццяўляцца пасля праверкі ручной паклажы і асабовага надгляду з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў .

Катэгарычна забараняецца

Мець пры сабе агнястрэльную, газавую цi iншую зброю, выбуховыя рэчывы, боепрыпасы, піратэхнічныя вырабы, рэчы, выкарыстанне якіх можа прычыніцца да цялесных пашкоджанняў, пагрозы жыцця навакольных, імітатары і муляжы гэтых рэчаў; сцягі, вымпелы, не зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку, эмблемы, сімвалы, плакаты і транспаранты ды іншыя сродкі, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян;

Знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення;

Прыносіць з сабой алкагольныя напоі, піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя, таксічныя або іншыя ачмуральныя рэчывы, безалкагольныя напоі ў шкляной, металічнай тары і тэтрапакетах, лазерныя прылады (указкі ды інш.), грувасткія аб’екты (рэчы);

Рухацца да месца правядзення мерапрыемства з жывёлінамі і на роварах;

Дапускаецца праносіць прахаладжальныя напоі ў пластыкавым празрыстым апакаванні ёмістасцю не больш за адзін літар.

Грувасткую ручную паклажу можна здаць у камеру захоўвання.

Пераканаўча просім выконваць правілы паводзін у грамадскіх месцах, выяўляць пільнасць, паважлівае і пачцівае стаўленне да ўсіх удзельнікаў мерапрыемства.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках