5 траўня 2024, Нядзеля, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сікорскі: Адкладваць пастаўкі зброі Украіне нельга

5
Сікорскі: Адкладваць пастаўкі зброі Украіне нельга

Адкладаць пастаўкі заходнімі дзяржавамі зброі Украіне немэтазгодна.

Акрамя гэтага ЕЗ павінен пераканаць прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, што падзел Украіны каштавацьме яму занадта дорага. Такую заяву зрабіў маршалак Сэйма Польшчы, былы міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі ў інтэрв'ю Gazeta Wyborcza, паведамляе УНІАН.

"Гэта мне нагадвае дыскусію аб узбраенні баснійцаў на пачатку 90-х гадоў - калі дапаможам ахвярам, будзе яшчэ горш. Дыскусіі доўжыліся 2 гады, загінулі 200 тысяч чалавек, і толькі тады ЗША пачалі дзейнічаць", - сказаў ён у адказ на меркаванні некаторых палітыкаў, што пастаўкі зброі ўкраінцам могуць выклікаць яшчэ большую агрэсію Расеі.

Радаслаў Сікорскі адзначыў, што пастанову аб даванні ўкраінцам зброі можа прыняць прэзідэнт ЗША Барак Абама. "У мяне склалася ўражанне, што ў Кангрэсе, як сярод рэспубліканцаў, так і дэмакратаў, расце колькасць прыхільнікаў паставак зброі Украіне. Але адміністрацыя падзеленая ў гэтым пытанні", - адзначыў ён.

Акрамя гэтага, на думку маршалка польскага Сэйма, "цяпер трэба пераканаць Пуціна, што падзел Украіны будзе для яго занадта дорага каштаваць".

Радаслаў Сікорскі адзначыў, што Уладзімір Пуцін спрабуе развязаць канфлікт на Данбасе ваенным шляхам, адзначыўшы, што без падтрымкі Расеі ён бы ўжо закончыўся. "Калі б не пастаўкі зброі і амуніцыі, калі б не расейскія найміты, гэты канфлікт ужо б дагарэў. А так Украіна страчвае чарговыя кавалкі сваёй тэрыторыі", - сказаў былы дыпламат.

Таксама ён выказаў меркаванне, што будучыню акупаванага Расеяй Крыму павінны супольна вызначыць украінская і расейская ўлады. "Будучыня Крыму - гэта справа, якую павінны паміж сабой урэгуляваць Украіна і Расея. Калі б, напрыклад, калісьці Кіеў і Масква дамовіліся аб правядзенні сумленнага рэферэндуму, то можна было б гэта падтрымаць. Але гэта павінна быць пастанова Украіны", - сказаў ён.

Радаслаў Сікорскі таксама лічыць, што ўкраінцам не варта разлічваць на вяртанне Крыма ў склад Украіны, пакуль прэзідэнтам Расеі застаецца Уладзімір Пуцін. "Але гэта не значыць, што (Расія) не павінна плаціць за незаконную анэксію. Платай з'яўляюцца санкцыі", - сказаў польскі палітык.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках