5 траўня 2024, Нядзеля, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Полк «Азоў» адбіў два напады ваеўнікоў пад Марыупалем

6
Полк «Азоў» адбіў два напады ваеўнікоў пад Марыупалем

Дзве атакі ваеўнікоў пад Марыупалем былі адбітыя сёння раніцай.

Пра гэта гаворыцца на старонцы палка "Азоў" у сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

"09:10. Другая хваля атакі адбітая. Назіраем трупы сэпаратыстаў у полі/ Тэрарысты не могуць іх вынесці, - гаворыцца ў паведамленні. - Шчыльна і магутна працуе варожая артылерыя. Чакаем трэцюю хвалю".

Раней паведамлялася, што ідуць баі за Шырокіна і Саханку, дзе а 08:30 пачалася другая хваля атакі ворага.

"Пасля выбітай з горада роты тэрарысты кінулі яшчэ некалькі рот і танкі. Шчыльна працуе артылерыя", - паведамляў тады "Азоў".

Як вядома, раніцай ваеўнікі заатакавалі ўскраіны Марыупаля, але набоі ўпалі каля блокпоста паблізу раёна Усходні - горада не дасягнулі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках