5 траўня 2024, Нядзеля, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ААТ «Полацк-Шкловалакно» скарачаюць сацыяльныя выплаты

2
На ААТ «Полацк-Шкловалакно» скарачаюць сацыяльныя выплаты

У студзені работнікаў прадпрыемства чакалі тры непрыемныя сюрпрызы.

Па-першае, ім паменшылі суму авансавых выплат. Так, рабочым 3-й катэгорыі цяпер выплачваюць аванс сумай 1 400 000 рублёў, 4-га катэгорыі -1 600 000, 5-й катэгорыі -1 800 000, 6-й катэгорыі - 2 млн. Раней працоўныя маглі атрымаць у якасці авансу да паловы заробку, піша praca-by.info.

Па-другое, у сувязі са складаным фінансавым становішчам былі ў два разы зменшаныя выдаткі на культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы для работнікаў.

Па-трэцяе, працоўныя атрымалі паведамлення ад адміністрацыі з нагоды прыпынення дзеяння калектыўнага пагаднення ў частцы выплаты матэрыяльнай дапамогі на аздараўленне да працоўнага адпачынку (на сёння гэта складае блізу 2-4 млн рублёў, у залежнасці ад стажу) і дапамогі пры выхадзе работніка на пенсію (пры стажы 20 гадоў складае 5 сярэдніх заробкаў працаўніка). Адміністрацыя заводу заяўляе аб адсутнасці сродкаў на выплаты паводле калектыўнага пагаднення і абяцае аднавіць выплаты ў выпадку атрымання прыбытку.

Пракаментаваць пастановы адміністрацыі praca-by.info папрасіла старшыню суполкі Свабоднага прафзвязу Беларускага работнікаў ААТ «Полацк-Шкловалакно» Віктара Стукава.

- Мы ідзем у агульным рэчышчы эканамічнай сітуацыі ў краіне, такое адбываецца не толькі ў нас. Дастаткова зірнуць на наш рэгіён - сацыяльныя выплаты прыпыняюць таксама на «Нафтане». На жаль, у нас няма практыкі, калі ў складаных эканамічных варунках адміністрацыя раіцца з рабочымі. З дапамогай кішэнных прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, кіраўніцтву няма вялікага клопату змяніць пункты калектыўнага пагаднення, якія яны не могуць выканаць. Вось і гэтым разам Белхімпрафсаюз мусіў бы нібыта прадстаўляць інтарэсы людзей, але напраўду іхняй думкі ніхто не пытаўся. Рабочым застаецца толькі ўспамінаць 2011 год, калі таксама былі абмежаваныя сацыяльныя выплаты, але пасля некаторага перыяду вернутыя, і спадзявацца, што гэта адбудзецца і гэтым разам.

Свабодны прафзвяз рэгулярна робіць дзеянні для таго, каб стаць удзельнікам калектыўнай дамовы. Надоечы пасля вусных кансультацый мы накіравалі ў адміністрацыю прадпрыемства і ў Белхімпрафсаюз пісьмовы запыт аб магчымасці далучэння да калектыўнай дамовы ў якасці дадатковага пагаднення, што зліквідавала б дыскрымінацыю ў дачыненні да нашых чальцоў. Цяпер будзем чакаць пісьмовага адказу, - распавёў Віктар Стукаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках