5 траўня 2024, Нядзеля, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Парасюк: Менскія дамоўленасці не будуць выконвацца

8
Уладзімір Парасюк: Менскія дамоўленасці не будуць выконвацца

Дамаўляцца пра што-небудзь з Пуціным і тэрарыстамі няправільна і зневажальна для Украіны.

Пра гэта заявіў cотнік Самаабароны Майдана, народны дэпутат Украіны Уладзімір Парасюк у інтэрв'ю gordonua.com.

«Я, нягледзячы ні на якія дамоўленасці, казаў і буду казаць, што дамаўляцца пра што-небудзь з Пуціным і тэрарыстамі няправільна і зневажальна для Украіны, - сказаў ён. - Зневажальна нават сядаць з імі за адным сталом. Гэтыя дамоўленасці ніколі не будуць выконвацца, бо варункі ўкраінскага грамадства для Пуціна непрымальныя і да канца свайго жыцця ён будзе дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне.

Я не Гасподзь Бог і не прарок і магчыма я памыляюся, але я перакананы, што ніякія Менскія дамоўленасці тэрарысты выконваць не будуць».

Перамовы лідараў Украіны, Раеі, Францыі і Нямеччыны ў Менску доўжыліся 17 гадзін. У выніку бакам удалося ўзгадніць дакумент, які прадугледжвае поўнае спыненне агню, абмен палоннымі, таксама крокі ў імплементацыі Менскіх дамоўленасцей, якія былі дасягнутыя яшчэ ў верасні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках