5 траўня 2024, Нядзеля, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародныя рэзервы Расеі зменшыліся на $1,6 мільярда

11
Міжнародныя рэзервы Расеі зменшыліся на $1,6 мільярда

Міжнародныя рэзервы Расеі за тыдзень з 30 студзеня да 6 лютага 2015 года знізіліся на 1,6 мільярда даляраў - да 374,7 мільярда даляраў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні рэгулятара. Банк Расеі растлумачыў, што гэта скарачэнне звязанае з продажам ім валюты на ўнутраным рынку, а таксама з выдачай банкам валютных сродкаў на зваротнай аснове, піша Lenta.ru.

Узровень міжнародных рэзерваў знізіўся да ўзроўню ніжэй за 400 мільярдаў даляраў напрыканцы мінулага года. Апошні раз да такога ўзроўню рэзервы апускаліся толькі ў жніўні 2009 года.

Міжнародныя рэзервы Расеі - гэта высокаліквідныя замежныя актывы, якія маюцца ў распараджэнні Цэнтрабанка і ўрада. Яны складаюцца са сродкаў у замежнай валюце, спецыяльных правоў запазычання (СДР), рэзервовай пазіцыі Расеі ў Міжнародным валютным фондзе (МВФ) і манетарнага золата.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках