5 траўня 2024, Нядзеля, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады зноў паспрабуюць прадаць МТС

6
Улады зноў паспрабуюць прадаць МТС

Беларускія ўлады ў гэтым годзе паспрабуюць прадаць дзяржаўную долю ў МТС і належны дзяржаве Трансавіяэкспарт.

Як паведаміў першы намеснік старшыні Дзяржкаммаёмасці РБ Аляксей Васільеў, улады не маюць намеру зніжаць абвешчаныя кошты абодвух лотаў, піша АФН.

Ён не патлумачыў, на што разлічваюць прадаўцы, улічваючы цяперашнюю сітуацыю ў эканоміцы Расеі - асноўнага прэтэндэнта на куплю названых актываў.

Васільеў таксама паведаміў, што ў 2014 годзе ўладам удалося прадаць акцыі 13 прадпрыемстваў плюс адно прадпрыемства, якія належаць дзяржаве, як маёмасны комплекс на суму $42 млн.

На 2015 год прыватызацыйны пералік уключае 68 падкантрольных дзяржаве прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках