2 траўня 2024, Чацвер, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю прымусіў «Евроопт» заплаціць пастаўшчыкам 25 мільярдаў рублёў

17
Мінгандлю прымусіў «Евроопт» заплаціць пастаўшчыкам 25 мільярдаў рублёў

Гандлёвая сетка на падставе звестак, атрыманых Мінгандлем у рамках праверкі, выплаціла пастаўшчыкам запазычанасць на суму звыш 25 млрд рублёў.

«Падчас праверак гандлёвых арганізацый Міністэрствам гандлю асаблівая ўвага надаецца пытанням своечасовасці разлікаў з пастаўшчыкамі за пастаўленую прадукцыю. Праведзены аналіз сведчыць, што доля пратэрмінаванай запазычанасці ў яе агульным аб'ёме некаторых сетак часам перавышае 80%», - гаворыцца ў паведамленні Мінгандлю РБ.

«Факты парушэння парадку разлікаў пацвердзіліся падчас распачатай праверкі ТАА «Еўрагандаль», якая валодае гандлёвай сеткай «Евроопт». Паводле асобных дамоваў тэрміны аплаты...былі перавышаныя на 29 дзён. Разумеючы меры адказнасці...правяраная арганізацыя ўжо падчас праверкі паводле аператыўных звестак выплаціла пратэрмінаваную запазычанасць у суме звыш 25 млрд рублёў», - адзначае Мінгандлю РБ.

Ведамства абмяркуе пытанне своечасовасці разлікаў на выніковай калегіі 13 лютага з удзелам прадстаўнікоў бізнэс-супольнасці, буйных вытворцаў і сеткавых арганізацый.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках