5 траўня 2024, Нядзеля, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ: Менскія дамоўленасці - абсалютна слабыя

6
Грыбаўскайтэ: Менскія дамоўленасці - абсалютна слабыя

Дамоўленасці, дасягнутыя ў Менску падчас сустрэчы лідараў краін "нармандскай чацвёркі", з'яўляюцца абсалютна слабымі.

Пра гэта заявіла прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ журналістам у Брусэлі перад самітам ЕЗ, піша "Еўрапейская праўда".

"Асноўная частка развязання (канфлікту) - гэта кантроль за межамі. Гэта не было ўзгоднена і пытанне не было развязанае", - адзначыла яна.

"Гэта азначае, што мяжа адкрытая для праходу ўсялякіх вайскоўцаў і ўсялякага ўзбраення", - адзначыла Грыбаўскайтэ.

"Гэта азначае, што пастановы абсалютна слабыя", - падкрэсліла прэзідэнтка Літвы.

Ці не занадта аптымістычная пастанова і з нагоды дамоўленасцяў аб спыненні агню.

"5 месяцаў таму ў нас ужо было адное пагадненне аб спыненні агню, яно не было імплементаванае. Паглядзім, што адбудзецца з гэтым", - падкрэсліла Грыбаўскайтэ.

"Мы паглядзім найбліжэйшымі днямі як мінімум гэтыя частковыя дамоўленасці будуць імплементаваныя", - дадала яна.

Як вядома, саміт у Менску з удзелам лідараў "нармандскай чацвёркі" доўжыўся цягам 16 гадзін, у выніку былі дасягнутыя дамоўленасці аб спыненні агню і адводзе цяжкай тэхнікі на Данбасе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках