4 траўня 2024, Субота, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэк Сарыюш-Вольскі: У Менску ўзаконілі расейскую акупацыю Данбаса

6
Яцэк Сарыюш-Вольскі: У Менску ўзаконілі расейскую акупацыю Данбаса

Дамоўленасць у Менску не гарантуе мір, а толькі спыненне агню. Зрэшты, і яно застаецца пад пытаннем.

Еўрапейскія хрысціянскія дэмакраты скептычна ацэньваюць дасягнутыя 12 лютага мірныя дамоўленасці ў Менску. Прынамсі, польскі еўрадэпутат, намеснік старшыні фракцыі хрысціянскіх дэмакратаў Яцэк Сарыюш-Вольскі заявіў, што дамоўленасці ўзаконьваюць тэрытарыяльную акупацыю з боку Расеі, акрамя таго няма пэўнасці, што ваенныя дзеянні спыняцца, паведамляе Polskie Radio.

"Гэта нават не асцярожны аптымізм, гэта песімізм з пытаннем. Ці сапраўды гэта патрэбны кампраміс, ці чарговая спроба куплі часу Масквой. Напраўду, застаецца пытанне аб сапраўдных намерах: гэта толькі перапынак або сапраўды мір? Падобна на тое, што гэтае спыненне агню, але не мірнае развязанне", - сказаў Яцэк Сарыюш-Вольскі.

Са слоў еўрадэпутата, лідары Еўрапейскага Звязу падчас саміту ЕЗ у Брусэлі павінны патрабаваць выканання ўмовы і ціснуць на Расею чарговымі санкцыямі.

Нагадаем, раней у Менску трохбаковая кантактная група падпісала дакумент, які прадугледжвае спыненне агню ўначы з суботы на нядзелю, адвод узбраення, вызваленне ўсіх закладнікаў цягам 19 дзён, вывад замежных войскаў з тэрыторыі Украіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках