5 траўня 2024, Нядзеля, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь рыбу з Кітая

2
Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь рыбу з Кітая

Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 20 тон кармавых дабавак і амаль 20 тон рыбы.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ва ўправе ўстановы Бранскай і Смаленскай абласцей.

Так, 10 лютага ў пункце прыёму «Красная Горка» (Расея) прынятая пастанова аб вяртанні мукі мясакоснага вырабу ААТ «Бялыніцкі пратэінавы завод» і бялкова-вітамінна-мінеральных дабавак для свіней вырабу віцебскага ЗАТ «Экамол агра». Груз агульнай вагой 20 тон прызначаўся для ААТ «Пензенскі КХП».

Падчас правядзення ветэрынарнага кантролю мукі ўправа Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей устанавіла, што ў графе «Асаблівыя адзнакі» ветэрынарных сертыфікатаў указаныя недакладныя звесткі пра эпізааталагічны дабрабыт мясцовасці наконт інфекцыйных захворванняў (афрыканская чума свіней). Акрамя таго, у дакументах няма звестак аб тым, што падчас вырабу корм прайшоў дастатковую для знішчэння вірусаў цеплавую апрацоўку.

У Беларусь таксама вернутая партыя свежамарожанай рыбы - стэйкі пангасіуса вырабу В'етнама і філе сома вырабу КНР, што ўвозіцца з парушэннямі. З партыі былі адабраныя ўзоры для даследаванняў паводле паказчыкаў бяспекі. Груз агульнай вагай 19,5 тоны накіроўваўся на адрас ТАА ў Смаленску і суправаджаўся ветэрынарным сертыфікатам, выдадзеным дзяржаўнай ветэрынарнай службай Беларусі. Адпраўнік грузу - ЗАТ «Патыя» (Менск).

Пры правядзенні ветэрынарнага кантролю інспектары ўправы Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей устанавілі, што на пакунку са стэйкам пангасіуса маюцца заклееныя надпісы.

Дата вырабу філе сома, якая змешчана ў ветэрынарным сертыфікаце краіны паходжання і ветэрынарным сертыфікаце, аформленым Дзяржветслужбай Беларусі, не адпавядае даце вырабу, паказанай на этыкетках. Акрамя таго, скрынкі з рыбай перацягнутыя ўпаковачнай стужкай рознага колеру, што немагчыма зрабіць падчас тэхналагічнага працэсу ўпакоўкі аднастайнай партыі прадукцыі.

У частцы раскрытых каробак выяўленая прадукцыя з прыкметамі размарозкі, што сведчыць аб парушэнні тэмпературнага рэжыму, устаноўленага для транспартавання гэтага тыпу грузу, і знаходзяцца ў нездавальняльным санітарным стане.

Усе гэтыя факты дазволілі засумнявацца ў аб'ектыўнасці ветэрынарнага кантролю і дабраякаснасці прадукцыі, адзначылі ва ўправе, якая прыняла пастанову вярнуць груз адпраўніку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках