5 траўня 2024, Нядзеля, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рух праз Кузніцу абмяжуюць

Рух праз Кузніцу абмяжуюць

У пункце пропуску «Кузніца» на беларуска-польскай мяжы магчымыя ўскладненні руху.

Гэта звязана з пачаткам рамонту некаторых будынкаў, якія былі задзейнічаныя ў афармленні дакументаў грамадзян, паведамляе Polskie Radio.

Рамонт будзе доўжыцца тыдзень, паведаміў прэс-сакратар Падляшскага аддзялення Мытнай службы Польшчы Мацей Чарнецкі.

- З 06:00 11-га лютага да 8:00 16-га лютага будуць пэўныя цяжкасці ў руху для асоб, якія едуць у Польшчу. Таму звяртаемся з просьбай - удакладняць інфармацыю падчас планавання пераезду праз мяжу.

Нагадаем, з новага года чэргі на беларуска-польскіх памежных пераходах істотна зменшыліся. Праз дэвальвацыю беларускага рубля ездзіць у Польшчу на закупы беларусам стала нявыгадна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках