2 траўня 2024, Чацвер, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сайт салігорскага «Шахцёра» ўзламалі хакеры

1

«Шахцёр» падаў заяву ў салігорскі РАУС з просьбай аб расследаванні ўзлому афіцыйнага сайта клуба.

Таварыскі матч «Шахцёр» - «Слуцк», які быў у лініях (3 лютага) многіх замежных букмекерскіх кантор і, паводле іх звестак, які закончыўся з лікам 1:2, напраўду не праводзіўся. Згодна з парталам букмекераў, салігорцы адкрылі лік на 43-й хвіліне сустрэчы і страцілі перамогу, прапусціўшы на 85-й і 90-й хвілінах, паведамляе «Прессбол».

Навіна пра вынік матчу-фікцыі таксама з'явілася на афіцыйным сайце салігорскага «Шахцёра», аднак праз некалькі дзён была выдаленая.

Прэс-сакратарыят клуба паведаміў, што мела месца хакерская атака на інтэрнэт-рэсурс «гарнякоў».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках