5 траўня 2024, Нядзеля, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-лідар Led Zeppelin адмовіўся ад канцэрту ў Расеі

14
Экс-лідар Led Zeppelin адмовіўся ад канцэрту ў Расеі

Аднак артыст даў згоду адыграць канцэрты ў Ерэване, Тбілісі, Баку, Алма-Аце.

Кіраўнік канцэртнага агенцтва T.C.I Эдуард Ратнікаў распавёў у інтэрв'ю выданню РІА "Новости", што экс-саліст гурта Led Zeppelin, Робэрт Плант адмовіўся ад канцэрту ў Расеі, запланаванага на ліпень 2015. Аднак артыст даў згоду адыграць канцэрты ў Ерэване, Тбілісі, Баку, Алма-Аце.

Таксама "абмінуць Расею" ў сваім гастрольным туры наважыў гурт Dead Can Dance: "Яны асцярожна сказалі, што гэтым разам абмінуць Расею ў сваім маршруце. Але мы з Dead Can Dance вялі перамовы з 90-х гадоў, і яны вельмі часта казалі: "Мы абмінем Расею ў гэтым гастрольным туры". І толькі ў 2012 годзе яны рызыкнулі... і не пралічыліся, бо ў нас былі цудоўныя, аншлагавыя канцэрты", - пракаментаваў сітуацыю Ратнікаў.

Аднак, кіраўнік расейскага канцэртнага агенцтва адзначыў, што ў іх няма адмоў ад артыстаў, з якімі былі дасягнутыя папярэднія дамоўленасці. Паводле ягоных слоў, напружаная палітычная сітуацыя не ўплывае на пастановы артыстаў, паведамляе korrespondent.net.

Шэраг новых перамоваў цяпер знаходзіцца "на паўзе", але Ратнікаў упэўнены, што сітуацыя наладзіцца, як толькі аціхне канфлікт паміж Расеяй ды Украінай: "Я думаю, музыкі не хочуць ехаць у Расею, бо чакаюць як мага хутчэйшага развязання гэтага канфлікту і супрацьстаяння краін. Як толькі гэта пяройдзе хоць бы трохі ў пазітыўную фазу, я думаю, што шмат што пачне змяняцца".

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках